Беларусь прапануе Калужскай вобласці рэалізацыю перспектыўных праектаў у розных сферах супрацоўніцтва. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з губернатарам гэтага расійскага рэгіёна Анатолем Артамонавым. Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, Калужская вобласць - даўні і важны гандлёвы партнёр Беларусі, бакі звязваюць шматгадовыя партнёрскія сувязі, якія маюць трывалую гістарычную, дзелавую і гуманітарную асновы. Узаемны тавараабарот пастаянна расце. Беларусь пастаўляе ў Калужскую вобласць харчовыя тавары, мэблю, будматэрыялы, сельскагаспадарчую і грузавую тэхніку, металапрадукцыю. Запатрабаваны беларускія тралейбусы і сельскагаспадарчая тэхніка. На думку кіраўніка дзяржавы, рэалізацыя сумесных праектаў Беларусі і Калужскай вобласці дасць магчымасць максімальна выкарыстоўваць магчымасці вытворчага, навукова-тэхнічнага і інтэлектуальнага патэнцыялу абедзвюх краін.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz