У Беларусь на пастаяннае месца жыхарства ў мінулым годзе прыбылі 19,4 тыс. чалавек, паведамляе БЕЛТА. Паводле слоў спецыялістаў, асноўны міграцыйны абмен Беларусі традыцыйна адбываецца з краінамі СНД. З гэтых краін у 2013 годзе ў рэспубліку прыбылі 14,7 тыс. чалавек, з іх амаль 85 працэнтаў - з Расіі, Украіны і Казахстана. У патоку выбыўшых з краіны таксама пераважаюць мігранты, што выехалі ў краіны СНД. Іх доля ў агульным аб'ёме пакінуўшых Беларусь складае амаль тры чвэрці. Большасць выязджае з нашай краіны ў Расію.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz