Беларусь ў любой сітуацыі будзе з Расіяй, заявіў Прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з намеснікам старшыні ўрада Расіі, старшынёй Ваенна-прамысловай камісіі пры ўрадзе РФ Дзмітрыем Рагозіным, паведамляе БЕЛТА.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Беларусь інтэнсіўна развівае супрацоўніцтва ў ваенна-тэхнічнай сферы. “Мы мадэрнізуем свой ВПК, спрабуем пачаць вытворчасць новай прадукцыі на нашых прадпрыемствах. Аднак паколькі гэта некалькі дзесяткаў высокатэхналагічных прадпрыемстваў, мы разумеем, што, калі бдзем супрацоўнічаць з расійскім ВПК, расійскімі прадпрыемствамі, мы больш эфектыўна правядзём гэту мадэрнізацыю. У сваю чаргу Дзмітры Рагозін падкрэсліў, што Расія зацікаўленя развіваць супрацоўніцтва з Беларуссю ў ваенна-прамысловым комплексе.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz