Некалькі соцень юнакоў і дзяўчат сёлета дэлегіравалі Беларусь і Расія на 7-ы фестываль "Моладзь – за Саюзную дзяржаву", які праходзіць у Растове-на-Доне. Ідэі інтэграцыі аказаліся прывабнымі і для прадстаўнікоў краін, што не ўваходяць у Саюзную дзяржаву: удзельнікамі сталі таксама прадстаўнікі Украіны і Казахстана. Цэнтральная падзея фестывалю – конкурс выканаўцаў маладзёжнай песні. За перамогу ў ім паспрачаюцца 20 артыстаў. Таксама ў праграме фестывалю - маладзёжныя патрыятычныя акцыі, канцэртная эстафета па гарадах Растоўскай вобласці, тэматычныя вечары, сустрэчы лідараў маладзёжных арганізацый.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz