Грамадскія дзеячы і палітыкі працягваюць каменціраваць заявы Прэзідэнта Беларусі, зробленыя на пасяджэнні Савета бяспекі. Нагадаем, беларускі лідар, у прыватнасці заявіў, што наша краіна прапануе размясціць у сябе дадаткова да 15 самалётаў ВПС Расіі ў сувязі з актыўнасцю НАТА. На думку старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага схода Беларусі па міжнародных справах Мікалая Самасейкі, такія дзеянні Беларусі знаходзяцца ў рамках прававога поля, у прыватнасці, саюзнага дагавора Беларусі і Расіі. Дэпутат падкрэсліў, што і Беларусь і Расія зацікаўлены ў хутчэйшай стабілізацыі сітуацыі ва Украіне, у прыняцці ўзважаных рашэнняў у інтарэсах народаў пры безумоўным захаванні прынцыпаў вяршэнства закону.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz