Калі дакумент адобраць, то маладыя людзі змогуць атрымаць працу ў бальніцах, дамах-інтэрнатах і ў арганізацыях ЖКГ, а таксама на будаўніцтве дарог і чыгуначных пуцей. На альтэрнатыўную службу плануюць накіроўваць хлопцаў, прыдатных па здароўі, але якія асабіста заявілі, што прымяненне зброі супярэчыць іх рэлігійным перакананням. Плануецца, што такую службу будуць заахвочваць матэрыяльна - у дакуменце фігуруе лічба 150% ад бюджэту пражытачнага мінімуму. Служыць альтэрнатыўным спосабам хлопцам без вышэйшай адукацыі прыйдзецца 2,5 гады, выпускнікам ВНУ - крыху больш за паўтары гады.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz