Еўрапейскія партнёры паступова прыходзяць да разумення таго, што неабходна супрацоўнічаць з Беларуссю. Пра гэта ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1" заявіў міністр замежных спраў Уладзімір Макей. Па словах дыпламата, у гэтым кантэксце вяліся размовы і ў час яго візіту ў Латвію і Літву. Гаворка ішла, у прыватнасці, аб удзеле Беларусі ва "Усходнім партнёрстве". Кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства падкрэсліў, што з улікам апошніх падзей ва Ўкраіне гэтая ініцыятыва мае патрэбу ў перыфарматызацыі. Не варта вылучаць адны і тыя ж патрабаванні да ўсіх краін-удзельніц "Усходняга партнёрства". Уладзімір Макей лічыць, паляпшэнні ў адносінах з ЕС, перш за ўсё, звязаны з тым, што еўрапейскія партнёры пачынаюць разумець, што сітуацыя, якая склалася ў адносінах паміж Еўрапейскім саюзам і Беларуссю, зайшла ў тупік. Нельга ўпірацца толькі ў патрабаванні вызвалення пэўнай колькасці асоб, якія панеслі канкрэтныя пакаранні за пэўныя крымінальныя дзеянні. Гаворка павінна ісці аб доўгатэрміновай стратэгіі развіцця адносін паміж Беларуссю і Еўрапейскім саюзам.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz