Беларусь і ПАР дамаўляюцца аб пашырэнні міжрэгіянальных сувязей. Аб гэтым ішла размова ў час паездкі Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у ПАР Андрэя Молчана ў г.Кейптаўн. Пасол прыняў удзел у цырымоніі адкрыцця сесіі парламента і правёў шэраг афіцыйных сусрэч. На сустрэчы з прэм'ер-міністрам Хелен Зіле і міністрам сельскай гаспадаркі і Джаенай Ісаакс былі абмеркаваны перспектывы міжрэгіянальнага супрацоўніцтва, а таксама разгледжана магчымасць узаемавыгаднага выкарыстання вопыту і навукова-тэхнічнага патэнцыялу Беларусі. Падчас сустрэчы з міністрам сельскай, лясной гаспадаркі і рыбалоўства ПАР Цінай Джоўмат-Петэрсан бакі абмеркавалі шырокае кола пытанняў, звязаных з рэалізацыяй шэрага сумесных праектаў у аграрнай сферы.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz