21-я Мінская міжнародная кніжная выстава-кірамаш кожны дзень цешыць наведвальнікаў не толькі кніжнымі навінкамі на любы густ, але і запрашае далучыцца да дыскусій і круглых сталоў, сустрэцца са знакамітымі літаратарамі ці паўдзельнічаць у імпрэзах. Так, падчас кніжнага форуму сваё 10-годдзе адзначыў праект “У пошуках страчанага”, была прадстаўлена аднаіменная выстава паштовак, афортаў і кніг. Аўтар праекта, вядомы беларускі гісторык Уладзімір Ліхадзедаў расказаў, што па гэтых матэрыялах выдадзена 14 кніг. Яны былі прэзентаваны ў бібліятэцы кангрэса ЗША, на кніжных выставах у Франкфурце, Варшаве, Вільнюсе і іншых гарадах.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz