Прадастаўленне Беларусі расійскага крэдыту стане новым этапам развіцця супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі. Такое меркаванне выказаў загадчык аддзела Інстытута эканомікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Аляксандр Лучанок. Вядома, што з вызначанага да прадастаўлення Беларусі расійскага крэдыту на агульную суму $ 2 млрд. частка ў $ 450 млн. будзе выдзелена на досыць выгадных для нашай краіны ўмовах - пад 4 % гадавых тэрмінам на 10 гадоў. Умовы прадастаўлення астатняй сумы крэдыту прапрацоўваюцца, але будзе разумна, калі яны будуць аналагічныя умовам пазыкі, прадастаўленай нашай краіне Антыкрызісным фондам ЕўрАзЭС, - сказаў Аляксандр Лучанок. На думку эксперта, прадастаўленне такога крэдыту з боку Расіі не з'яўляецца чыстым альтруізмам, а накіравана на развіццё супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі, у тым ліку ў рамках Еўразійскай эканамічнай саюза.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz