Такое меркаванне выказаў у эфіры тэлеканала Беларусь-1 аналітык групы кампаній Forex Club Валерый Палхоўскі. Гэты крэдыт можна назваць, перш за ўсё, узаемавыгадным, - лічыць аналітык. Беларусі ён дасць магчымасць падтрымаць плацежны баланс. Для Расійскай Федэрацыі, вядома, ён будзе садзейнічаць падтрыманню эканамічнай стабільнасці, асабліва, у яе прыгранічных рэгіёнах, звязаных цеснымі кантактамі з Беларуссю. Так ці інакш беларуская эканоміка - Мінскі трактарны завод, Мінскі аўтамабільны завод, Мінскі завод колавых цягачоў - у многім выкарыстоўвае расійскія камплектуючыя. Гэта стварае рабочыя месцы для шэрагу расійскіх прадпрыемстваў. Акрамя таго, паводле слоў эксперта, Расія атрымае яшчэ і пэўныя геапалітычныя выгады. Як паведамлялася, Расія прыняла рашэнне прадаставіць нашай краіне ў пачатку 2014 года дадатковыя пазыковыя сродкі ў аб'ёме да $2 млрд.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz