Дакумент створыць прававую платформу, якая дасць магчымасць аб'яднаць патэнцыял дзяржавы і прыватнага сектара для рэалізацыі грамадска значных, перш за ўсё, інфраструктурных праектаў на прынцыпах партнёрства, з магчымасцю ўзаемнага фінансавання і парытэтнага атрымання выгады. Прадугледжваецца таксама, што ў 2014 годзе ў структуры Міністэрства эканомікі Беларусі будзе створаны Нацыянальны цэнтр дзяржаўна-прыватнага партнёрства, які забяспечыць метадалагічную, заканадаўчую падтрымку працэсу дзяржаўна-прыватнага партнёрства ў Беларусі. Паводле ацэнкі экспертаў, гэты дакумент у далейшым сур'ёзна паўплывае на павышэнне інвестыцыйнай прывабнасці эканомікі нашай краіны. Пры гэтым адзначаецца, што Беларусь можа стаць у 2014 годзе першай краінай Садружнасці Незалежных Дзяржаў, якая на заканадаўчым узроўні ўрэгулявала пытанні дзяржаўна-прыватнага партнёрства
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz