Новае жыццё нацыянальных скарбаў Беларусі - так даволі гучна назвалі новую выставу ў Нацыянальным гістарычным музеі. Зрэшты, такая экспазіцыя сапраўды дэманструецца ўпершыню. У адной калекцыі археалогія, каштоўныя металы і камяні, іканапіс, выяўленчае мастацтва, касцюмы, зброя і шматлікае іншае. Дарэчы, ўпершыню экспануецца комплекс унікальных для Беларусі археалагічных артэфактаў. Нумезматычная калекцыя прадстаўлена манетамі краін Азіі, Заходняй Еўропы. Убачыў свет і знакаміты Мінскі скарб, які быў знойдзены 25 гадоў таму у цэнтры беларускай сталіцы, калі пракладалі цеплатрасу.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz