Праект дагавора аб стварэнні Еўразійскага эканамічнага саюза плануецца падрыхтаваць да 1 мая наступнага года. Пра гэта паведаміў міністр юстыцыі Беларусі Алег Сліжэўскі.
Па яго словах у гэты дакумент будуць уключаны нормы , якія дзейнічаюць у МС і АЭП, яны будуць кадыфікаваныя. Прадугледжана і фарміраванне судовага органа , які будзе вырашаць спрэчкі , што ўзнікаюць у Еўразійскім эканамічным саюзе.
Акрамя таго , міністр падкрэсліў , што працэс падрыхтоўкі дагавора вядзецца дастаткова актыўна , пастаянна вядуцца кансультацыі паміж прадстаўнікамі дзяржорганаў краін мытнай тройкі.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz