Прэм'ер -міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч і старшыня ўрада Расіі Дзмітрый Мядзведзеў абмеркавалі пытанні , звязаныя з нафтавымі балансамі на перыяд да канца гэтага, а таксама на наступны год. Сустрэча прайшла ў рамках пасяджэння Савета кіраўнікоў урадаў СНД у Санкт –Пецярбургу.
Удзельнікі сустрэчы дамовіліся, што расійскі бок у бліжэйшы час завершыць унутрыдзяржаўныя працэдуры па прадаўжэнні на наступны год норм пагаднення аб размеркаванні вывазных мытных пошлін на нафтапрадукты.
Міхаіл Мясніковіч адзначыў, што таксама абмеркаваны шырокі спектр пытанняў двухбаковага ўзаемадзеяння. Таксама была дасягнута прынцыповая дамоўленасць па механізме спагнання ўтылізацыйнага збору на ўмовах, прымальных для Беларусі.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz