Пра гэта заявіў прэзідэнт Расійскай Федэрацыі Уладзімір Пуцін на цырымоніі прадстаўлення вышэйшых афіцэраў. Акрамя таго, паведаміў Уладзімір Пуцін, Расія плануе прыступіць да фарміравання падобных рэгіянальных сістэм СПА з Арменіяй і Казахстанам. Паводле яго слоў, такое супрацоўніцтва адчувальна павышае абаронны патэнцыял Расіі і партнёраў, служыць умацаванню міру і стабільнасці на еўразійскай прасторы. Прэзідэнт Расіі нагадаў, што сёлета паспяхова прайшлі беларуска-расійскія стратэгічныя вучэнні "Захад- 2013". На чарзе - стварэнне рэгіянальных груповак войскаў з удзелам Арменіі, Беларусі, Казахстана і Таджыкістана.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz