Ерэван да лютага будзе практычна гатовы падпісаць дамову аб далучэнні да Мытнага саюза і Адзінай эканамічнай прасторы, цытуе агенцтва "Новости-Армения" словы намесніка міністра замежных спраў Шаварша Качарана. Нагадаем, па выніках перамоў прэзідэнтаў Арменіі і Расіі 3 верасня заяўлена аб намеры Арменіі ўступіць у Мытны саюз і ў далейшым удзельнічаць у фарміраванні Еўразійскага эканамічнага саюза. Арменія гатова прыняць амаль у поўным аб'ёме абавязацельствы, неабходныя для ўступлення ў Мытны саюз. Спецыяльная рабочая група ўжо ў снежні прадставіць "дарожную карту". Плануецца, што Вышэйшы Еўразійскі эканамічны савет 19 снежня зацвердзіць " дарожную карту " далучэння Арменіі да МС.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz