Дэлегацыя з Бангладэш наведвае будаўнічую пляцоўку Беларускай АЭС. Прадстаўнікі Камісіі па атамнай энергетыцы , Міністэрства навукі і тэхналогій , а таксама члены экспертнай супольнасці Бангладэш знаёмяцца з ходам і маштабам работ па будаўніцтве атамнай станцыі ў Беларусі.
У Бангладэш па расійскім праекце плануецца ўзвесці АЭС " Руппур”. Дырэктар гэтага праекта доктар Махамад Шаўкат Акбар, адзначыў, што для Бангладэш, як і для Беларусі, гэта першы вопыт узвядзення АЭС. Напрацоўкі Беларусі для іх надзвычай актуальныя. Спецыялісты максімальна дэталёва ў Астраўцы азнаёміцца з усімі пытаннямі і нюансамі , з якімі сутыкнуліся іх беларускія калегі падчас падрыхтоўчых работ.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz