Генеральныя сакратары АДКБ і АБСЕ Мікалай Бардзюжа і Ламберта Заньер задаволены супрацоўніцтвам арганізацый. Напярэдадні ў Маскве адбылася сустрэча генсекаў, падчас якой абмяркоўвалася супрацьдзеянне трансгранічным пагрозам, праблемы барацьбы з тэрарызмам і экстрэмізмам, гарантаванне стабільнасці і бяспекі, прадухіленне канфліктаў і іх ўрэгуляванне ва ўсім еўраазіяцкай рэгіёне, сітуацыя ў Афганістане і пагрозы, якія сыходзяць з гэтай краіны ў кантэксце вываду ў 2014 годзе міжнародных сіл садзейнічання бяспецы. Таксама генеральныя сакратары АДКБ і АБСЕ дасягнулі дамоўленасці, што АДКБ прыме ўдзел у падрыхтоўцы пагранічнікаў для службы на мяжы з Афганістанам на базе пагранічнага каледжа АБСЕ ў Душанбэ.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz