Беларусь ратыфікавала пагадненне аб свабодным гандлі ЕАЭС з Іранам

Фото: belta.by


Беларусь ратыфікавала пагадненне аб свабодным гандлі паміж Еўразійскім эканамічным саюзам і яго дзяржавамі-членамі з аднаго боку і Ісламскай Рэспублікай Іран - з другога. Дакумент апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Мэтай пагаднення з'яўляецца стварэнне поўнафарматнай зоны свабоднага гандлю паміж дзяржавамі - членамі ЕАЭС і Іранам, што забяспечыць дыверсіфікацыю экспартных паставак за кошт зняцця тарыфных і нетарыфных бар'ераў па доступу на рынак шырокага пераліку тавараў, а таксама паляпшэння ўмоў для гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. Адкрыццё іранскага рынку за кошт абнулення пошлін забяспечыць экспарцёрам Беларусі больш канкурэнтныя ўмовы паставак тавараў.

"Што гэта дае Беларусі? Для нас сёння адкрываецца рынак Ірана з усімі яго магчымасцямі і з насельніцтвам большым за 80 млн чалавек. Здымаюцца тарыфныя бар'еры. Мы можам адкрыта сёння гандляваць з Іранам, мець пры гэтым пэўныя прэферэнцыі. Мы можам сёння развіваць тэхналогіі на ўзаемавыгадным супрацоўніцтве. А па вялікім рахунку рынак Ірана ў падтрымцы з КНР гэта для нас вельмі вялікі шанц прасоўваць сваю прадукцыю, як машынабудаванне, так і прадукты харчавання, - адзначыў карэспандэнту БЕЛТА член Пастаяннай камісіі па жыллёвай палітыцы, гандлі і будаўніцтве Палаты прадстаўнікоў Віктар Плескач. - ЕАЭС вялікае аб'яднанне. Таму мы для сябе шукаем новыя рынкі. Перад намі закрываюць вароты на Захад, але мы сабе адкрываем вароты на Усход, Азію, Афрыку. І Іран - гэта адзін з прыкладаў, як мы можам сёння працаваць".-

 
Internetsendungen
Jetzt auf Sendung:
06.00 News from Belarus (EN)

Weiter auf Sendung:
06.20 Belarusian High Tech (EN)


Internetsendeliste
Satellitensendeliste (Einstellungen)
Shortwaveservice
briefe
 


Hallo liebes Radio und ALLES GUTE zum 34.Geburtstag der deutschen Redaktion. So lange kenne ich Radio Belarus noch gar nicht, aber wenn Du liebe Jana und liebe Elena die nächsten 34 Jahre hier weiterhin am Start seit, dann bin ich es als Hörer auch, versprochen!! :-) ) LG Dietmar

Antwort:

Lieber Dietmar,

vielen Dank für Deine Glückwünsche!!
Ich bin auch nicht vom Anfang an hier. Wollen wir trotzdem so viel wie möglich zusammen bleiben! ;)
Liebe Grüße und alles Gute
Jana


Frequenzen
 

FM-Sender und –Frequenzen:

Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz

Radioprogramme