Падрыхтоўчы перыяд да будаўніцтва Беларускай АЭС завершыцца ў строгай адпаведнасці з вызначанымі тэрмінамі. Упэўненасць у гэтым выказаў першы віцэ-прэм'ер Уладзімір Сямашка, выступаючы на сумесным пасяджэнні дзвюх палат парламента. Нагадаю, першы энергаблок магутнасцю 1170 МВт павінен быць уведзены ў эксплуатацыю у 2018 годзе, другі энергаблок - у 2019 годзе. Па словах першага віцэ-прэм’ера з уводам Беларускай АЭС сумарнай магутнасцю 2340 МВт мы радыкальным чынам паправім паліўны баланс краіны.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz