Перадаваць частку суверэнітэту ў інтэграцыйныя аб'яднанні магчыма толькі ў інтарэсах народаў краін-удзельніц. Пра гэта Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з кіраўнікамі СМІ краін СНД. Размова з журналістамі 14 аўтарытэтных выданняў папярэднічала саміту кіраўнікоў дзяржаў Садружнасці, які пройдзе ў Мінску 25 кастрычніка. Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што ў АЭП створаны наднацыянальны орган - Еўразійская эканамічная камісія, якая надзелена пэўнымі паўнамоцтвамі. Гэта значыць мы падзяліліся ўжо сваім суверэнітэтам. Аднак, па словах беларускага лідара, трэба разумець, якую долю суверэнітэту і ў імя чаго мы павінны перадаць у наднацыянальныя органы.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz