Перад аграпрамысловым комплексам Беларусі стаіць задача максімальна нарошчваць экспарт і пашыраць геаграфію паставак прадукцыі , дасягаць больш высокіх эканамічных паказчыкаў у працы гэтай стратэгічна важнай галіны, заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на ўрачыстай цырымоніі ўручэння дзяржаўных узнагарод.
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў , што невыпадкова сярод узнагароджаных вялікая група кіраўнікоў, спецыялістаў , работнікаў сельскай гаспадаркі. Паводле слоў Прэзідэнта , у Беларусі развіццю аграпрамысловага комплексу надаецца асаблівая ўвага, высока цэніцца ўклад жыхароў вёскі ў харчовую бяспеку. Айчынныя прадукты харчавання заваявалі добрую славу і карыстаюцца пастаянным попытам не толькі на радзіме , але і ў многіх краінах блізкага і далёкага замежжа. Таму зараз стаіць задача максімальна нарошчваць іх экспарт.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz