У Беларусі і Манголіі ёсць поўнае паразуменне адносна эканамічнага супрацоўніцтва, а таксама рэалізацыі сумесных праектаў. Пра гэта на адкрыцці Нацыянальнай выставы Беларусі ў Манголіі заявіў кіраўнік беларускага ўрада Міхаіл Мясніковіч. Што да планаў беларускага боку, наша краіна мае намер не проста гандляваць у Манголіі, а ствараць з мангольскімі калегамі новыя прадпрыемствы, фарміраваць дабаўленую вартасць. Гэта дасць магчымасць не толькі ствараць у краіне новыя працоўныя месцы, але і забяспечыць прадпрыемствам адпаведны прыбытак. Сярод напрамкаў, па якіх бакі маглі б актыўна супрацоўнічаць, кіраўнік беларускага ўрада адзначыў горназдабыўны сектар, машынабудаванне, гарадскі і прыгарадны пасажырскі транспарт і інш.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz