Беларусь атрымала $20 млн ад Фонду міжнароднага развіцця АПЕК для аховы здароўя, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве фінансаў.
"У адпаведнасці з умовамі падпісанага 24 снежня 2020 года крэдытнага пагаднення паміж Беларуссю і Фондам міжнароднага развіцця АПЕК па рэалізацыі Праграмы неадкладнай дапамогі ў сферы дзяржаўнай аховы здароўя (этап І) 28 ліпеня 2021-га ў рэспубліканскі бюджэт паступілі сродкі пазыкі ў памеры $20 млн", - гаворыцца ў паведамленні.
Як паведамлялася, згодна з умовамі крэдытнага пагаднення, сродкі пазыкі будуць накіраваны на рэалізацыю мер, звязаных з падтрымкай сістэмы аховы здароўя Беларусі, паляпшэннем патэнцыялу гэтай сферы, а таксама змяншэннем рызык у сувязі з COVID-19.
Фонд міжнароднага развіцця АПЕК - міжнародны фінансавы інстытут, створаны ў 1976 годзе краінамі - членамі Арганізацыі краін-экспарцёраў нафты (АПЕК).
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz