Першы энергаблок БелАЭС плануюць уключыць у сетку да сярэдзіны жніўня, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства энергетыкі.
"На першым энергаблоку БелАЭС праводзяцца рэвізія і дыягностыка абсталявання турбагенератара. Гэта работа выконваецца ў адпаведнасці з тэхналагічным рэгламентам. У ёй задзейнічаны як беларускія, так і расійскія спецыялісты. Пасля яе завяршэння і ўстаранення прычын спрацоўвання аўтаматычнай абароны генератара на БелАЭС пачнуць падрыхтоўчыя аперацыі па ўводзе першага энергаблока ў работу", - расказалі ў прэс-службе.
З улікам неабходнасці прагрэву абсталявання і наступнага набору магутнасці рэактарнай устаноўкі ўключэнне блока ў сетку плануецца да сярэдзіны жніўня.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz