За час знаходжання крыжа апостала Андрэя ў Расіі, Украіне і Беларусі святыні пакланіліся больш за мільён чалавек. Як паведамілі ў Фондзе Андрэя Першазванага ў розных гарадах людзі стаялі у чарзе ад 30 хвілін да дзевяці гадзін. Пры неабходнасці храмы былі адкрыты кругласутачна, каб усе ахвотнікі маглі пакланіцца святыні.
Крыж, на якім калісьці быў распяты апостал, быў прынесены з грэчаскага горада Патры па благаславенні патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла і арцыбіскупа Афінскага і ўсёй Элады Іероніма.
На думку арганізатараў акцыі, прынясенне крыжа Андрэя Першазванага сведчыць пра сапраўднае стаўленне нашых суайчыннікаў да праваслаўнай веры, да традыцый нашага шматнацыянальнага народа.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz