Фота: belta.by
Эксперты Маскоўскага цэнтра Сусветнай асацыяцыі арганізацый, эксплуатуючых атамныя электрастанцыі (САА АЭС), 26-30 красавіка праводзяць місію тэхнічнай падтрымкі "Абходы рабочых месцаў. Назіранні за правядзеннем работ" на Беларускай АЭС, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт станцыі.
Мэты місіі - абмен вопытам, вывучэнне лепшых практык па пытаннях правядзення абходаў рабочых месцаў і назірання за правядзеннем работ. У склад экспертнай групы ўвайшлі высокакваліфікаваныя спецыялісты АТ "Канцэрн Расэнергаатам" і эксперты Маскоўскага цэнтра САА АЭС.
Як паведамлялася, эксперты САА АЭС з 5 па 13 красавіка праводзілі місію тэхнічнай падтрымкі па ацэнцы эксплуатацыйнай гатоўнасці другога энергаблока БелАЭС.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz