Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Швейцарскай Канфедэрацыі Аляксандр Ганевіч наведаў горад Фрыбур. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў пасольстве Беларусі ў Швейцарыі.
"Праведзены перагаворы з сіндыкам (бургамістрам) горада Фрыбур Цьеры Штаертам, якія адбыліся з удзелам ганаровага консула Беларусі ў Лазане Андрэя Нажэскіна", - сказалі ў беларускай загранустанове.
Разгледжаны перспектыўныя напрамкі супрацоўніцтва, уключаючы ўстанаўленне кантактаў у сферах эканомікі, культуры, адукацыі, спорту.
Бакі дамовіліся прапрацаваць пытанні ўвекавечання памяці беларускай мецэнаткі першай палавіны ХХ стагоддзя Магдалены Радзівіл, якая правяла ў горадзе Фрыбур апошнія гады жыцця. Размова ішла таксама аб удзеле беларускага творчага калектыву ў фестывалі "Фрыбурскія міжнародныя фальклорныя сустрэчы".
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz