Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Сірыйскай Арабскай Рэспубліцы Юрый Слука сустрэўся з міністрам сацыяльных пытанняў і працы Сірыі Сальвай Абдалой. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага МЗС.У ходзе сустрэчы бакі адзначылі высокі патэнцыял беларуска-сірыйскіх адносін і неабходнасць актывізацыі двухбаковага супрацоўніцтва па лініі профільных міністэрстваў. Асобная ўвага была ўдзелена праекту па арганізацыі адпачынку і аздараўлення сірыйскіх дзяцей у Беларусі.Юрый Слука пацвердзіў зацікаўленасць беларускага боку ў развіцці і ўмацаванні ўзаемадзеяння з Сірыяй, у тым ліку ў фармаце абмену візітамі пасля нармалізацыі сітуацыі, звязанай з распаўсюджваннем каранавіруснай інфекцыі, і адзначыў гатоўнасць Беларусі прадоўжыць рэалізацыю сумесных праектаў у гуманітарнай сферы.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz