Пытанні бяспекі і абарона інтарэсаў дзяржаў. Гэтыя тэмы сталі галоўнымі на сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з дырэктарам службы знешняй разведкі Расіі Сяргеем Нарышкіным. Спецслужбы дзвюх краін працуюць у цеснай звязцы, актыўна абменьваюцца інфармацыяй. Датычыцца яна задум злачынных груп, каналаў іх фінансавання, а таксама кантрабанды наркотыкаў. Разам прыходзіцца рэагаваць на шматлікія выклікі і пагрозы. Міжнародная абстаноўка пастаянна ўскладняецца, гэта адбіваецца і на Беларусі, і на Расіі. На сустрэчы ў Палацы Незалежнасці бакі адзначылі важнасць кансалідацыі намаганняў краін, накіраваных на ўмацаванне процідзеяння глабальным выклікам і пагрозам бяспекі Саюзнай дзяржавы.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz