Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр рыхтуе прэм'еру - балет "Тысяча і адна ноч" на музыку азербайджанскага кампазітара Фікрэта Амірава. Аматарам харэаграфічнага мастацтва прадставяць ўсходнюю казку ў снежні. "Тысяча і адна ноч" лічыцца жамчужынай харэаграфіі Ўсходу. У аснове балета - папулярны "Аповед пра цара Шахрыяра". Пастаноўшчыкам беларускай версіі легендарнага падання стала Мядзіна Аліева. У рабоце над спектаклем таксама прымае ўдзел дырыжор Эйюб Куліеў з Азербайджанскага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра оперы і балета. Новая пастаноўка - другі сумесны праект беларускага і азербайджанскага тэатраў. У 2010 годзе ў Мінску паставілі камедыю "Вясельны базар" ("Аршын мал алан") Узеіра Гаджыбекава
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz