Аляксандр Лукашэнка ў Палацы Незалежнасці ўручыў Надзвычайнаму і Паўнамоцнаму Паслу КНР у Беларусі Цуй Цыміну ордэн Пашаны. Пра гэта інфармуе БЕЛТА. Пасол ўдастоены гэтай узнагароды за значны асабісты ўклад ва ўмацаванне і развіццё палітычных, гуманітарных, крэдытна-інвестыцыйных, гандлёва-эканамічных і навукова-тэхнічных сувязей паміж Беларуссю і Кітаем. Сустрэча Аляксандра Лукашэнкі з Цуй Цымінам адбылася ў сувязі завяршэннем яго дыпламатычнай місіі ў Беларусі. За час работы дыпламата ў Беларусі, супрацоўніцтва дзвюх краін актывізавалася па ўсіх напрамках. Асабісты ўклад пасла высока ацэнены беларускім бокам.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz