Сумеснае пасяджэнне міністраў абароны дзяржаў - удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў, дзяржаў - членаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва і дзяржаў - членаў Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы пройдзе 4 верасня ў Маскоўскай вобласці ў кангрэс-цэнтры парка "Патрыёт", паведаміў БЕЛТА прэс-сакратар АДКБ Уладзімір Зайнетдзінаў.
"Кіраўнікі абаронных ведамстваў абмяркуюць пытанні міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі, кансалідацыю намаганняў па прадухіленні пагрозы развязвання войнаў і ўзброеных канфліктаў, далейшае ўмацаванне ваеннага супрацоўніцтва ў сучасных умовах, - адзначыў прэс-сакратар. - Перад удзельнікамі сумеснага пасяджэння выступіць генеральны сакратар АДКБ Станіслаў Зась".
Як чакаецца, будзе прынята сумесная заява з нагоды 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і Другой сусветнай вайне
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz