У Беларусі ёсць значны патэнцыял для пашырэння сваёй прысутнасці ў Спісе Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Пра гэта заявіў пасол Беларусі ў Францыі, пастаянны прадстаўнік Беларусі пры ЮНЕСКА (па сумяшчальніцтве) Павел Латушка. Паводле яго слоў, ад Беларусі на ўключэнне ў Спіс ЮНЕСКА намінавана 10 аб'ектаў, сярод якіх Брэсцкая крэпасць, праспект Незалежнасці ў Мінску, Сафійскі сабор у Полацку. Не так даўно Літва прапанавала нам сумесна з Украінай і Малдовай ўнесці яшчэ адну намінацыю ў спіс - замкі абарончага тыпу часоў Вялікага княства Літоўскага.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz