Беларуская дэлегацыя прымае удзел у асноўнай сесіі Эканамічнага і Сацыяльнага Савета ААН (ЭКАСАС), якая праходзіць у Жэневе. На пасяджэнні высокага ўзроўню адбылося выступленне пастаяннага прадстаўніка Беларусі пры Аддзяленні ААН і іншых міжнародных арганізацыях у Жэневе Міхаіла Хвастова. Дыпламат, у прыватнасці, адзначыў, што ЭКАСАС павінен стаць лідарам у каардынацыі міжнародных намаганняў па ажыццяўленні рашэнняў Канферэнцыі ААН па ўстойлівым развіцці "Рыа+20". Адначасова кіраўнік беларускай дэлегацыі выказаў заклапочанасць існаваннем аднабаковых мер прымусу ў сістэме міжнародных гандлёва-эканамічных адносін і палітызацыяй працэсу далучэння да Сусветнай гандлёвай арганізацыі.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz