МЗС аказала дапамогу ў вяртанні на радзіму больш як 6 390 беларусаў


 

Міністэрства замежных спраў аказала дапамогу ў розных фарматах у вяртанні на радзіму ўжо больш як 6 390 беларусаў. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС.

У прыватнасці, 7 красавіка з Польшчы вярнуліся на аўтобусах, арганізаваных пры садзейнічанні пасольства Беларусі ў гэтай краіне, 48 чалавек. Адна грамадзянка Беларусі вылецела з Алжыра пры падтрымцы расійскага боку. Пасольства Беларусі ў Расіі ў кантакце з расійскімі калегамі цяпер вырашае пытанне па арганізацыі яе транзіту на радзіму.

Пасольствамі Беларусі ў Сербіі і Венгрыі ў цесным кантакце з мясцовымі органамі ўлады забяспечана транспарціроўка і вылет на радзіму рэйсам Belavia - Belarusian Airlines 14 нашых суайчыннікаў з Сербіі праз Будапешт.

"Захоўваецца вастрыня сітуацыі з далёкімі краінамі, у прыватнасці з Індыяй, В'етнамам, Шры-Ланкой, Тайландам. Усе зацікаўленыя дзяржорганы прадаўжаюць работу па пошуку найбольш аптымальнага механізма і шляхоў аказання садзейнічання беларусам у названых краінах, - адзначылі ў МЗС. - Таксама ідзе ўзаемадзеянне з казахстанскімі калегамі па вывучэнні магчымасцей супрацоўніцтва пры эвакуацыі грамадзян дзвюх краін з рэгіёна Паўднёва-Усходняй Азіі".

МЗС таксама звярнула увагу, што ў Латвіі падоўжаны рэжым надзвычайнай сітуацыі да 12 мая. У Японіі да 6 мая ўведзена надзвычайнае становішча на тэрыторыі гарадоў Токіа і Осака, а таксама прэфектур Канагава, Сайтама, Хіёга, Чыба і Фукуока (без усталявання ў гарадах рэжыму каранціну).

 

 
Internetsendungen
Jetzt auf Sendung:
21.40 Minsk und die Minsker (DE)

Weiter auf Sendung:
22.00 Nachrichten (DE)


Internetsendeliste
Satellitensendeliste (Einstellungen)
Shortwaveservice
briefe
 


Hallo liebes Radio und ALLES GUTE zum 34.Geburtstag der deutschen Redaktion. So lange kenne ich Radio Belarus noch gar nicht, aber wenn Du liebe Jana und liebe Elena die nächsten 34 Jahre hier weiterhin am Start seit, dann bin ich es als Hörer auch, versprochen!! :-) ) LG Dietmar

Antwort:

Lieber Dietmar,

vielen Dank für Deine Glückwünsche!!
Ich bin auch nicht vom Anfang an hier. Wollen wir trotzdem so viel wie möglich zusammen bleiben! ;)
Liebe Grüße und alles Gute
Jana


Frequenzen
 

FM-Sender und –Frequenzen:

Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz

Radioprogramme