Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адзначае значны патэнцыял для развіцця адносін з Тайландам, Непалам і Новай Зеландыяй. Пра гэта кіраўнік беларускай дзяржавы заявіў, прымаючы даверчыя граматы паслоў гэтых краін.
Паводле слоў Прэзідэнта, Беларусь нарошчвае прысутнасць у Паўднёва-Усходняй Азіі, Аўстраліі і Акіяніі. Паміж гэтымі краінамі і Беларуссю няма рознагалоссяў, якія перашкодзілі б пашыраць гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва. У той жа час нас збліжае шэраг тэм, блізкіх народам абедзвюх краін. У першую чаргу гэта сельская гаспадарка. Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць , што пад час дыялогу будзе знойдзена яшчэ шмат агульных інтарэсаў і магчымасцей для кааперацыі.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz