Беларусь дабілася пэўных поспехаў у спрашчэнні адміністрацыйных працэдур для бізнесу, што дапаможа вызваліць рэсурсы для стварэння новых працоўных месцаў і стымулявання росту эканомікі. Такую выснову зрабілі эксперты Міжнароднай фінансавай карпарацыі (МФК) па выніках даследавання "Дзелавое асяроддзе ў Беларусі 2013". Яно паказала, што Беларусь зрабіла шэраг крокаў па стварэнні больш простай і эфектыўнай сістэмы рэгулявання прадпрымальніцкай дзейнасці. Найбольш істотныя і пазітыўныя змены адзначаны ў сферы атрымання ліцэнзій. Таксама прадстаўнікі бізнесу адзначаюць зніжэнне колькасці праверак.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz