Генеральны сакратар ААН даў высокую ацэнку міжнародным намаганням Беларусі па барацьбе з гандлем людзьмі. Пра гэта заявіў намеснік генеральнага сакратара ААН - выканаўчы дырэктар Упраўлення ААН па наркотыках і злачыннасці Юрый Фядотаў на сустрэчы ў Мінску з міністрам замежных спраў Беларусі Уладзімірам Макеем.
Юрый Фядотаў падзякаваў беларускаму боку за пастаянную падтрымку як упраўлення, так і Арганізацыі Аб'яднаных Нацый у цэлым. Паводле яго слоў, кіраўніцтва ААН высока ацэньвае прыхільнасць Беларусі барацьбе з гандлем людзьмі як на нацыянальным, так і на міжнародным узроўні.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz