Беларусь гатова ствараць у Інданэзіі апорную базу для гандлю ў Паўднёва-Усходняй Азіі, - заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы са спікерам Савета народных прадстаўнікоў Народнай кансультатыўнай асамблеі Інданэзіі МарзукІ Алі. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што Беларусь разглядае Інданезію як галоўнага перспектыўнага партнёра ў Паўднёва-Усходняй Азіі. Кіраўнік беларускай дзяржавы лічыць, што без падтрымкі парламентарыяў і паглыблення дыпламатычнага супрацоўніцтва, у прыватнасці адкрыцця ў Беларусі інданэзійскага пасольства, гэтыя пытанні будзе вырашыць складана.У сваю чаргу спікер інданэзійскага парламента выказаў упэўненасць, што яго візіт у Беларусь паслужыць умацаванню адносін паміж краінамі.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz