Мільярд долараў тавараабароту - такую задачу ставяць Беларусь і Ніжагародская вобласць на бліжэйшы час. Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка абмеркаваў сумесныя праекты з губернатарам расійскага рэгіёна Валерыем Шанцавым. Сярод новых перспектыў - супрацоўніцтва ў аграрным сектары: раслінаводстве, жывёлагадоўлі і меліярацыі. У сваю чаргу Валерый Шанцаў падкрэсліў, што Беларусь для Ніжагародскай вобласці - адзін са стратэгічных партнёраў. Як адзначыў губернатар, зараз бакі актыўна супрацоўнічаюць у прамысловасці, паспяхова рэалізуюць сумесныя праекты. У Ніжагародскай вобласці таксама шырока запатрабаваны вопыт па развіцці сельскай гаспадаркі, у тым ліку лінейка тэхнікі беларускай вытворчасці.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz