Спектакль гомельскага абласнога драматычнага тэатра "Вар'яцкі дзень, або Жаніцьба Фігаро" па п'есе Бамаршэ стане завяршальным акордам міжнароднага фестывалю рускіх драматычных тэатраў "Суайчыннікі-2013" у сталіцы Мардовіі. Артысты заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь, якія ўпершыню прымаюць удзел у фестывалі ў Саранску, прадставяць на сцэне рускага драмтэатра спектакль, які быў адабраны для паказу незалежнай міжнароднай камісіяй тэатразнаўцаў. Той факт, што п'еса будзе завяршаць праграму выступленняў, сведчыць аб яе высокай ацэнцы з боку арганізатараў мерапрыемства.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz