Аглядная місія Міжнароднага валютнага фонду пачынае працаваць у Мінску. Місію МВФ узначальвае Дэвід Хофман. Эксперты фонду правядуць чацвёрты постпраграмны маніторынг беларускай эканомікі пасля ажыццяўлення праграмы stand-by. Дзейнасць МВФ у Беларусі накіравана на супрацоўніцтва з урадам і Нацбанкам пры падрыхтоўцы праграм эканамічнай палітыкі з акцэнтам на падаткова-бюджэтную і грашова-крэдытную палітыку, абменны курс і гандлёвую палітыку з мэтай дасягнення значнага эканамічнага росту, нізкай інфляцыі і ўстойлівасці плацежнага балансу.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz