Цесныя сувязі на рэгіянальным узроўні - падмурак ўсебаковага супрацоўніцтва Беларусі і Расіі. Пра гэта заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з губернатарам Омскай вобласці Расіі Віктарам Назаравым. Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу на дынамічнае развіццё тавараабароту паміж Беларуссю і гэтым расійскім рэгіёнам. За 2012 ён дасягнуў прыблізна $ 230 млн. Між тым, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў сучасных умовах гэтага недастаткова, неабходна рэалізоўваць сумесныя ўзаемавыгадныя праекты ў розных сферах. Гаворка ідзе не толькі аб стварэнні зборачных вытворчасцей, але і сумесных прадпрыемстваў. Прэзідэнт лічыць, што двухбаковыя ініцыятывы, заснаваныя на аб'яднанні вытворчых, сыравінных, навуковых рэсурсаў і нацэленыя на выпуск сумеснага канкурэнтаздольнага прадукту, асабліва актуальныя ў рамках Адзінай эканамічнай прасторы.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz