Беларусь у 2012 годзе дасягнула прафіцыту ў знешнім гандлі, нягледзячы на складаныя знешнепалітычныя ўмовы. Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей. Па яго словах, выкананне ўскладзеных на міністэрства задач летась праходзіла ў няпростых умовах, якiя вызначаюцца як ціскам на Беларусь звонку, так і нестабільнай сітуацыяй у сусветнай эканоміцы. Нягледзячы на гэта, усталяваны прэзідэнтам прагнозны параметр па сальда знешняга гандлю быў выкананы, падкрэсліў Уладзімір Макей.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz