Лыжапед стаў сродкам перамяшчэння па зімовым Бярэзінскім біясферным запаведніку. Спецыяльна для турыстаў тут закупілі 5 незвычайных сродкаў перамяшчэння - ктракаў. Яны нагадваюць веласіпеды, у якіх пярэдняе кола заменена на лыжу, а задняе - забяспечана гусенічнай прыладай. Бясшумны рух на ктраках дазваляе турыстам любавацца не толькі прыгажосцю зімовага лесу, але і шматлікімі дзікімі жывёламі, якія выходзяць на лясныя сцежкі. Бо праехаць на лыжапедзе можна там, дзе снегоходу не перабрацца. Да таго ж гэта экалагічна чысты від транспарту. Дарэчы, у 2012 годзе Бярэзінскі біясферны запаведнік наведалі амаль 42 тыс. турыстаў, прычым кожны шосты з іх - замежны. Беларускія некранутыя лясы часцей за ўсё прыцягваюць расіян, палякаў, немцаў, французаў, брытанцаў і кітайцаў.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz