Амаль 70 тыс. турыстаў пабывалі ў Дзеда Мароза ў Белавежскай пушчы ў снежні і студзені. Рэкордным днём па наведвальнасці стала 5 студзеня. У гэты дзень у гасцях у беларускага чараўніка пабывалі 10 тыс. турыстаў. Першых наведвальнікаў рэзідэнцыю беларускага Дзеда Мароза ў Белавежскай пушчы сустрэла ў снежні 2003 года. Размешчана яна ў глыбіні пушчы на паляне, куды зімой прыходзяць карміцца зубры. Галоўнай славутасцю па праве лічаць 120-гадовую елку вышынёй 40 м – самую высокую ў Еўропе.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz