Прэзідэнты Беларусі, Расіі і Казахстана на працягу гэтага года правядуць тры сустрэчы ў фармаце "тройкі". Пра гэта паведаміў пасол Беларусі ў Расіі Ігар Петрышэнка ў Маскве на сустрэчы са спікерам верхняй палаты расійскага парламента Валянцінай Мацвіенка. Прэзідэнты маюць намер актывізаваць працэсы еўразійскай інтэграцыі, адзначыў дыпламат. Пасол акцэнтаваў таксама ўвагу на двухбаковым беларуска-расійскім супрацоўніцтве. Ён падкрэсліў, што па выніках 2012 года тавараабарот Беларусі і Расіі ўпершыню перасягнуў адзнаку $40 млрд. Эканамічная база, створаная ў мінулым годзе, павінна прырастаць і сёлета ва ўсіх інтэграцыйных фарматах - і ў рамках Саюзнай дзяржавы, і ў рамках Мытнага саюза, - падкрэсліў Ігар Петрышэнка.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz