Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падпісаў закон аб ратыфікацыі пагаднення па пастаўцы газу ў Беларусь і цэнах на яго, а таксама пагадненне адносна дзейнасці "Белтрансгаза". Дакумент, у прыватнасці, вызначае для Беларусі формулу цаны на газ, які пастаўляецца для задавальнення яе ўнутраных патрэбаў. Пагадненнем таксама вызначаецца парадак разліку тарыфаў на паслугі па транспарціроўцы газу па газаправодах "Белтрансгаза" як для ўнутранага спажывання, так і за межы Беларусі. Акцыянеры "Газпрама" у чэрвені ўхвалілі дамову куплі "Белтрансгазам" сёлета 23 мільярдаў кубаметраў газу.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz